Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальнікі нафта- і газаправодаў заплацяць дзяржаве


Радыё Свабода У Беларусі ўладальнікі лінейных збудаваньняў будуць абавязаныя ўносіць у бюджэт плацяжы за зямлю ў выглядзе зямельнага падатку або арэнднай платы. Такое палажэньне зьмешчанае ва ўказе прэзыдэнта нумар 130 «Аб некаторых пытаньнях рэгуляваньня зямельных адносін», падпісаным 19 сакавіка, паведаміла дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА са спасылкай на прэсавую службу Аляксандра Лукашэнкі.

Аблвыканкамы, Менскі гарвыканкам і Дзяржкаммаёмасьць да 1 жніўня 2007 году павінны перадаць уладальнікам лінейных збудаваньняў землі ляснога фонду, занятыя прасекамі ў межах ахоўных зон лінейных збудаваньняў.

Паводле даных Мінлясгасу, плошча зямель ляснога фонду, занятых прасекамі пад лініямі электраперадачы, на якіх не вырошчваюць лес, складае 40929,6 га, занятых прасекамі пад газаправоды — 6079 га, нафтапрадуктаправоды — 1685 га. Пры гэтым плошча зямель ляснога фонду, занятая прасекамі пад газаправоды юрыдычных асоб Беларусі, складае 4474 га, газаправод «Ямал — Еўропа» ААТ «Газпрам» — 1605 га, нафтапрадуктаправоды юрыдычных асоб Беларусі — 1448 га, нафтапрадуктаправод ПВУП «Захад — Транснафтапрадукт» — 237 га.

Цяпер гэтыя землі знаходзяцца ў карыстаньні дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў (лясгасаў), зямельны падатак або арэндная плата за іх не выплачваецца
XS
SM
MD
LG