Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" 20 сакавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць адмову менскіх уладаў на мітынг і канцэрт на Кастрычніцкай плошчы на Дзень волі. Заяўку падавалі апазыцыйныя палітыкі. Менгарвыканкам дазволіў акцыю далёка ад цэнтру – на плошчы Бангалор. Камэнтары: “Лукашэнка перад Захадам выкруціўся. Збор дазволілі на адной з плошчаў гораду. Прэтэнзіі прад’яўляць будзе цяжка”; “На Бангалор ладзіць мітынгі, тое ж самае, што ў лесе канцэрт”; “Але ж улады ведаюць, што менавіта на Кастрычніцкую плошчу народ пойдзе 25-га, і ўсё роўна забараняюць!!! Відаць, будзе АМОН, будуць разганяць… Але я ўсё роўна прыйду. Стаміўся ад гвалту нахабных калгасьнікаў”.

Расейскае выданьне “Ведомости” піша пра намер расейскіх нафтавых кампаніяў спыніць ад красавіка пастаўку сыравіны на беларускія НПЗ на давальных умовах. У матэрыяле пад назвай “Менск застанецца без нафты” агучваецца вэрсія, што цяпер “беларускія ўлады мусяць зрабіць выбар – альбо зьнізіць падатковы цяжар на нафтаперапрацоўку, альбо заняцца ўзмоцненым разьвіцьцём іншых галінаў”.

У суполцы Minsk_by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што ад 20 сакавіка актывісты БРСМ пачалі акцыю па тлумачэньні шкоднасьці заробкаў “у капэрце”. Яны будуць хадзіць па прадпрымальніках і раздаваць агітацыйныя ўлёткі. Камэнтары: “Трэба было агітацыю рабіць на капэртах, а не на ўлётках”; “Па-просту трэба 2-3 гады аслабіць ціск, і народ сам знойдзе сабе нішы, навучыцца зарабляць”.

На сайце “За Свабоду!” можна спампаваць песьні новай складанкі “Песьні Свабоды-3”. На сайце паведамляецца, што дыск выйшаў 19 сакавіка, і “прымеркаваны да дня народнага пратэсту на плошчы Каліноўскага ўвесну 2006 г”. Гурт “Band A”, песьня “Рэвалюцыя”:

“Калі мне кажуць “Рэвалюцыя” Я ўяўляю іншую краіну. Якая будзе для мяне свая, І ворагаў маіх таксама прыме

У той краіне месяцы і дні Мінаюць без апатыі і жалю І без штодзённых порцыяў хлусьні, Якія нас ужо даўно дасталі”
XS
SM
MD
LG