Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі крытыкуе працяг эўрапейскіх санкцый


Радыё Свабода "Абмежавальная палітыка Эўрапейскага зьвязу ў дачыненьні да Беларусі сябе вычарпала: стварэньне перашкод павінна застацца ў мінулым". Гэтак прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў прынятае ўчора рашэньне Рады Эўразьвязу аб працягу яшчэ на год візавых і фінансавых абмежаваньняў у дачыненьні да шэрагу беларускіх афіцыйных асоб.

Прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсьліў, што без кантактаў не дасягнуць узаемаразуменьня. "Неабходны новы этап ва ўзаемаадносінах Беларусі з Эўразьвязам, у падмурку якіх будзе ляжаць прагматызм і ўзаемная павага, -- заявіў Андрэй Папоў. -- Нам варта шукаць шляхі партнэрскага ўзаемадзеяньня па кірунках, што адпавядаюць практычным інтарэсам бакоў".
XS
SM
MD
LG