Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Клецку затрымалі выдаўца незалежнага бюлетэню


Радыё Свабода У Клецку сёньня затрыманы мясцовы актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Панамароў.

Ён пасьпеў паведаміць Радыё Свабода, што прычынай затрыманьня стала яго выдавецкая дзейнасьць:

“Бойкі Клецак” — мой бюлетэнь. За выраб і раздачу. Усе баяцца майго “Бойкага Клецку”. Яны ня ведаюць, што можна рабіць са мною”.

Бюлетэнь “Бойкі Клецак” зьяўляецца незарэгістраваным выданьнем. Выходзіць штотыднёва накладам 299 асобнікаў. У ім зьмяшчаюцца матэрыялы пра дзейнасьць беларускай апазыцыі, падзеі мясцовага жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG