Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская мова гучыць у баранавіцкіх аўтобусах


Радыё Свабода На просьбу жыхароў Баранавічаў прыпынкі ў грамадзкім транспарце сталі абвяшчаць па-беларуску.

Моўныя інфарматары зьявіліся ў маршрутных баранавіцкіх аўтобусах яшчэ летась, аднак усе аб’явы рабіліся на расейскай мове.

Ня згодныя з такім станам актывісты Таварыства беларускай мовы на чале зь лідэрам мясцовай суполкі ТБМ Віктарам Сырыцай пайшлі на прыём да кіраўніцтва аўтапарку.

Як вынік, дамовіліся перазапісаць абвяшчэньні прыпынкаў па-беларуску. Паводле намесьніка дырэктара аўтапарку Івана Лапкоўскага, робіцца гэта паступова, бо ў Баранавічах працуюць дваццаць чатыры аўтобусныя маршруты — каб паўсюль зрабіць перазапіс, патрэбна некалькі месяцаў.

Пры гэтым спадар Лапкоўскі зазначыў, што пераход на беларускую мову ў абвяшчэньні прыпынкаў будзе незваротны.
XS
SM
MD
LG