Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: судовы працэс над бандыцкімі групоўкамі з Рэчыцы


Радыё Свабода Сёньня ў сьледчым ізалятары Гомеля распачаўся закрыты судовы працэс над чатырма бандыцкімі групоўкамі з Рэчыцы. Яго вядзе калегія крымінальных справаў абласнога суду. Разглядаюцца абвінавачаньні пракуратуры 32 удзельнікам бандыцкіх фармаваньняў, вядомых у Рэчыцы як групоўкі “вайскоўцы”, “русланаўскія”, “шуманскія”, “вушатага”.

Самай шматлікай была банда Барыса Рудэнкі, якая налічвала звыш паўтара дзясятка чалавек. Крыху меншай была групоўка Ігара Грышчанкі – “вушатага”. У шэрагі груповак уваходзілі й былыя вайсковыя афіцэры, міліцыянты.

Злачынныя фармаваньні дзейнічалі беспакарана на тэрыторыі Рэчыцкага й Хойніцкага раёнаў больш за дзесяць гадоў. Яны ўчынілі каля сотні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку разбоі, вымагальніцтвы, рабаўніцтвы, падпалы. Чальцы групоўкі займаліся й звычайным рэкетам – нахабна вымагалі грошы ў мясцовых прадпрымальнікаў, кіроўцаў таксовак, валютчыкаў і нават у звычайных зборшчыкаў грыбоў і ягад.

Пасьля “марозаўцаў”, “пажарнікаў”, “мазырскай банды” цяперашні суд над рэчыцкімі групоўкамі – чацьвёрты па ліку за апошні час гучны працэс над арганізаванымі крымінальнымі фармаваньнямі, што дзейнічалі на Гомельшчыне.
XS
SM
MD
LG