Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах мяркуецца зладзіць жалобны рэквіем


Радыё Свабода Грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці ахвяраў сталінізму абвясьціў пра збор сродкаў для правядзеньня акцыяў у Год памяці. Адпаведнае рашэньне было прынятае 19 сакавіка ў Менску на чарговым паседжаньні аргкамітэту. Сродкі мяркуецца атрымаць ад прадпрымальнікаў-беларусаў, якія стала жывуць у Расеі.

Як паведаміў у інтэрвію Свабодзе старшыня грамадзкага аб''яднаньня "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" мастак Алесь Марачкін, на сабраныя сродкі плянуецца зладзіць тры асноўныя акцыі. Найперш гэта ўсталяваньне памятнага знаку на Салаўках – сталінскім лягеры ў Расеі, дзе загінула шмат зьняволеных беларусаў. Таксама мяркуецца зладзіць жалобны рэквіем ва ўрочышчы Курапаты.

У плянах чальцоў грамадзкага камітэту ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінізму ёсьць таксама вандроўка ў Катынь, дзе загінулі ня толькі польскія жаўнеры, але й беларусы. Акцыя ўшанаваньня гэтых мясьцінаў заплянаваная на сёлетні красавік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG