Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Шрэдэр: “У дачыненьнях Крамля зь Менскам няма самавольства”


Радыё Свабода Былы нямецкі канцлер Герхард Шрэдэр лічыць, што Эўропа не павінна шукаць нейкую альтэрнатыву расейскім энэргетычным пастаўкам у сувязі з апошнім паліўным скандалам паміж Масквой і Менскам. Тым больш, што Пуцін, падкрэсьліў Шрэдэр, “вядзе Расею правільным і дэмакратычным шляхам”.

У інтэрвію нямецкай газэце Westfalenpost экс-кіраўнік Нямеччыны і цяперашні старшыня Рады акцыянэраў газаправоду, які пройдзе па дне Балтыйскага мора, заявіў, што ня бачыць ніякага самавольства Крамля ў ягоных эканамічных стасунках зь Менскам. Паводле Шрэдэра, усё гэта – “клясычны цэнавы канфлікт”, бо Беларусь, як і Ўкраіна, хацела атрымліваць газ ніжэй за рынкавыя кошты.

У часе размовы з журналістам Westfalenpost Шрэдэр выказаў гэткае меркаваньне: “Расейскія прадпрыемствы павінны мець шанец прысутнічаць на рынку сваіх спажыўцоў, паколькі эўрапейскія фірмы самі займаюцца эканамічнай выведкай у Расеі”. Экс-канцлер Нямеччыны перакананы, што “Эўразьвяз, зыходзячы з уласных інтарэсаў, павінен як мага больш набліжаць Расею да Эўропы і эўрапейскіх структураў.

Герхард Шрэдэр адным зь нешматлікіх заходніх кіраўнікоў, які прымаў у сябе Аляксандра Лукашэнку. У красавіку 1998 ў Гановэры адбылася “нефармальная”, паводле словаў самога Шрэдэра, сустрэча паміж ім, тагачасным кандыдатам на пасаду бундэсканцлера, кіраўніком Фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія, і беларускім прэзыдэнтам Лукашэнкам. У інтэрвію беларускім СМІ сёлета ў студзені прэзыдэнт Лукашэнка назваў будаўніцтва Паўночнаэўрапейскага газаправоду з удзелам Шрэдэра “самым бязглуздым праектам Расеі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG