Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевая акцыя апазыцыі скончаная


Любоў Лунёва, Менск Каля 21.00 байцы спэцназу міліцыі выціснулі ўдзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы на вуліцу Багдановіча. Удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца. Затрыманьняў пакуль не было і, паводле ацэнкі нашай карэспандэнткі Любові Лунёвай, іх хутчэй за ўсё і ня будзе.

Байцы спэцназу міліцыі давялі людзей да вуліцы Максіма Багдановіча і вялі іх у бок вуліцы Машэрава (былая Варвашэні). Потым спэцназаўцы падзялілся: частка пайшла за моладзьдзю наперад, а іншыя крочылі назад.

Спэцназ не тлумачыў свае дзеяньні, але адзін зь іх сказаў, што яны вяртаюцца на Кастрычніцкую плошчу. Так што пакуль абышлося без затрыманьняў, і хутчэй за ўсё затрыманьняў ня будзе.

Некаторыя байцы спэцназу жартавалі, кажучы "Павядзем вас на плошчу Бангалор". Але гэтага не адбылося.

Аўтазакі, якія стаялі на Кастрычніцкай плошчы, засталіся там, патрульныя машыны суправаджэньня таксама ад''ехалі ад натоўпу. Адсюль усе зрабілі выснову, што затрыманьняў ня будзе.

Акцыя скончылася, людзі разышліся пасьля таго, як Сяргей Калякін сеў у аўтамабіль і ад''ехаў. Невядома, ці паехалі за ім нейкія машыны ці яму дадуць спакойна даехаць да сваёй кватэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG