Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП адціскае удзельнікаў акцыі ў бок выставачнага цэнтру над Сьвіслаччу


Радыё Свабода На месцы падзеяў знаходзіцца наша карэспандэнтка Любоў Лунёва. Паводле яе АМАП адціскае удзельнікаў акцыі з Кастрычніцкай плошчы ў бок выставачнага цэнтру над Сьвяслаччу.

Лунёва: “Байцы спэцназу міліцыі жывым ланцугом выдалілі людзей з Кастрычніцкай плошчы і ў гэты момант людзі знаходзяцца на мосьце праз Сьвіслач. Мост апошнім часам рамантуюць, ён у будаўнічым сьмецьці. Людзей выціскаюць у бок выставачнага цэнтру. Сярод людзей знаходзяцца лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама лідэр Партыі Камуністаў Сяргей Калякін.

Байцы спэцназу міліцыі не тлумачаць людзям, куды менавіта іх выдаляюць, людзі ідуць, бо ніводнаму чалавеку не дазваляюць выйсьці за межы ланцугу, не выпускаюць за ланцуг у тым ліку і журналістаў, якія асьвятлялі гэтую акцыю.

Тут цапер некалькі дзесяткаў чалавек. Некаторыя маладыя людзі здолелі выйсьці за межы ачапленьня і тут засталося каля 50 чалавек”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG