Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкую плошчу прыйшлі вядомыя палітыкі


Любоў Лунёва, Менск На Кастрычніцкую плошчу, дзе мае адбыцца моладзевы флэш-моб, прыйшлі вядомыя беларускія палітыкі – лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама кіраўнік аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка.

На плошчы, апроч супрацоўнікаў міліцыі, знаходзяцца таксама супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі. Яны стаяць каля праезнай часткі й часам не дазваляюць аўтобусам маршруту №100 спыняцца на плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG