Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з В.Івашкевічам, сябрам аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі


Радыё Свабода На нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні Аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі Віктарам Івашкевічам. Пачытаць можна тут svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску. З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік “Майстроўні”, “Талакі”. З 1988 – у Беларускім Народным Фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падвяргаўся адміністрацыйным пакараньням і арыштам. Быў рэдактарам газэты “Рабочы”. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады за публікацыю артыкула “Злодзей павінен сядзець у турме”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта. Намесьнік старшыні партыі БНФ. Мае сына і ўнука.

У інтэрвію “Свабодзе”, гаворачы пра мэты акцыі 25 сакавіка, Віктар Івашкевіч сказаў:

“Галоўная мэта -- прадэманстраваць сьвету, беларускаму грамадзтву і беларускай уладзе, што вялікая колькасьць людзей у Беларусі хоча дэмакратычных пераменаў. І тыя людзі, якіх гэтая група насельніцтва прызнае сваімі лідэрамі, павінны прымаць удзел у перамовах паміж Эўропай і беларускім урадам, паміж Расеяй і беларускім урадам, у перамовах паміж Эўропай і Расеяй".
XS
SM
MD
LG