17 сакавіка Анатоля Гатоўчыца выклікалі павесткай у пракуратуру. Начальнік аддзела агульнага нагляду Аляксандр Елісееў азнаёміў яго з раздрукоўкамі інфармацый з сайту “Радыё Свабода”. Гэта былі тэксты матэрыялаў “Тураў: створаны амэрыканцамі рэабілітацыйны цэнтар прастойвае”, “Гомельская міліцыя верыць у бамжоў, а не ў прывіды”, “Пайшлі ў грыбы – і не вярнуліся”, “Школы рыхтуюцца да навучальнага году за кошт бацькоў”.
Да раздруковак прыкладаліся пратаколы апытаньня супрацоўнікамі ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Гомельскай вобласьці службовых асобаў дзяржустаноў. Меркаваньні гэтых людзей цытаваліся ў матэрыялах журналіста.
Пытаньні супрацоўнікі КДБ задавалі адны і тыя ж: ці давалі яны сваю згоду на правядзенне інтэрвію амэрыканскай радыёстанцыі? Ці ведалі, што журналістам ажыцьцяўляецца аўдыё (відэа) запіс гутаркі і ці давалі на гэта згоду? Калі б было вядома пра факт выкарыстаньня размовы ў якасьці інтэрвію для “Радыё Свабода”, ці далі б на гэта згоду? Апытаныя адказвалі на гэтыя і іншыя пытаньні адмоўна.
На падставе матэрыялаў супрацоўнікаў КДБ пракуратура зрабіла выснову, што Анатоль Гатоўчыц працягвае незаконна ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць у інтарэсах замежных СМІ і не папярэджвае суразмоўцаў аб тым, што ажыцьцяўляе запіс размоваў. У сакавіку 2006 года журналіст атрымаў афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня п.9 “Палажэньня аб знаходжаньні і прафэсійнай дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадстаўніцтваў і акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь карэспандэнтаў замежных СМІ”.
Цяпер журналіста вінавацяць у “невыкананьні выражанага ва ўстаноўленай заканадаўчай форме патрабаваньня службовай асобы, якая ажыцьцяўляе дзяржаўны нагляд…” (арт. 23.1 КоАП). Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні ад 17 сакавіка 2007 году пракуратура накіравала ў суд.
З выкладзенымі ў пратаколе прэтэнзіямі А.Гатоўчыц ня згодны: “Я журналіст і займаюся журналістыкай. Прэтэнзіі ўпраўленьня КГБ і пракуратуры – гэта найперш абмежаваньне на прафэсію. А таксама фактычнае абмежаваньне службоўцам на кантакты з прадстаўнікамі недзяржаўных СМІ, што парушае, з аднаго боку, прынцып галоснасьці дзейнасьці дзяржаўных устаноў, а з другога – зьяўляецца ўшчамленьнем масавай інфармацыі”, – выказаў ён сваё меркаваньне службе маніторынгу БАЖ.Анатоль Гатоўчыц працуе рэгіянальным карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Падрыхтоўка аўдыёматэрыялаў уваходзіць у яго абавязкі згодна з працоўным кантрактам.
Ад рэдакцыі: Радыё Свабода выкарыстоўвае ў перадачах і публікацыях на сайце матэрыялы інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, гэтаксама як тэкставыя і аўдыёматэрыялы іншых крыніцаў інфармацыі, якія адпавядаюць крытэрам прафэсійнай журналістыкі.