Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа ўвесьці абмежаваньні на ўвоз сьвініны зь Беларусі


Радыё Свабода Пагадненьне паміж Расеяй і Беларусьсю па пастаўках цукру ў Расею будзе падпісанае 21 сакавіка. Пра гэта паведаміў міністар сельскай гаспадаркі Расеі Аляксей Гардзееў.

Зараз увесь цукар з Беларусі патрапляе ў Расею праз адзін мытны склад, дзе правяраюць ягонае паходжаньне. Расея абвінавачвае Беларусь у пастаўках цукру, вырабленага з цукравага трысьнягу. Такі цукар, выраблены з сыравіны трэцяй краіны, у Расеі абкладаецца мытам у 340 даляраў за тону.

У студзені-лютым гэтага году зь Беларусі ў Расею было пастаўлена толькі 5 тонаў цукру. Яшчэ падчас перамоваў у студзені беларускі бок пагадзіўся абмежаваць пастаўкі цукру ў Расею – 180 тысячаў тонаў сёлета, і 100 тысячаў у наступным годзе.

Расейскі міністар Гардзееў таксама абвінаваціў Беларусь у нелегальным рээкспарце ў Расею сьвініны. Паводле Гардзеева, калі гэта ня спыніцца, Расея будзе вымушаная ўвесьці абмежаваньні на імпарт мяса зь Беларусі. Паводле дадзеных расейскага мінсельгасхарчу, кантрабандныя пастаўкі мяса зь Беларусі перавысілі 40 тысчаў тон, прычым пераважная частка – гэта мяса з Польшчы. Імпарт польскага мяса ў Расею забаронены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG