Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманага гарадзенскага актывіста будуць судзіць заўтра


Радыё Свабода Гарадзенскага студэнта мэдунівэрсытэту Андруся Фаміна даставілі ў Ленінскі раённы суд, але там высьветлілася, што яго адміністрацыйная справа будзе разгледжана заўтра. Самога яго пакінуць нанач у міліцэйскім ізалятары.

Андрусь Фамін паведаміў нашаму Радыё, што 19 сакавіка ён быў у абласной управе КДБ на допыце ў якасьці сьведкі па справе “Маладога Фронту”. Яму прызначылі паўторны допыт 25 сакавіка. Тым часам на вуліцы яго, паводле ягоных словаў, відавочна чакалі два міліцыянты ў форме, якія празь некаторы час яго затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС. Паводле Фаміна, у рапарце яны напісалі, што ён нібы лаяўся матам і не рэагаваў на заўвагі.

Гл. таксама:

Прэвэнтыўныя затрыманьні перад першай вясновай акцыяй?
XS
SM
MD
LG