Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слухайце заўтра: акцыі беларусаў за мяжой да гадавіны Плошчы


Тацяна Поклад, Прага Гэтымі днямі ў ЗША і Эўропе адбываюцца акцыі і імпрэзы, прысьвечаныя гадавіне сакавіцкіх падзеяў 2006 году ў Менску. Ініцыятары і ўдзельнікі гэтых імпрэзаў – беларусы, якія жывуць, працуюць, вучацца за мяжой.

Навошта, як і дзе ладзяцца такія імпрэзы і акцыі, чаму імі цікавяцца ня толькі міжнародная прэса і жыхары замежных краінаў, але і супрацоўнікі беларускіх афіцыйных прадстаўніцтваў – пра гэта ў новай перадачы “Беларускае замежжа” распавядаюць беларускія актывісты і звычайныя ўдзельнікі гэтых акцыяў і імпрэзаў.

Мікалай Цімашэнка, старшыня Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы: “Мэта дэманстрацыі – паказаць усяму вольнаму сьвету, што беларусы ЗША салідарныя са сваімі братамі на Беларусі і гатовы ўсебакова спрыяць вызваленьню Краю ад дыктатуры”.

На здымку: дэманстрацыя салідарнасьці да гадавіны сакавіцкіх падзеяў у Менску, арганізаваная Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем і Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы 18 сакавіка перад будынкам ААН у Нью-Ёрку, 18 сакавіка 2007 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG