Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэвэнтыўныя затрыманьні перад першай вясновай акцыяй?


Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі зьнялі зь цягніка актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу.

Юнак ехаў з Салігорску ў Менск каб удзельнічаць у моладзевым флэш-мобе на Кастрычніцкай плошчы, прысьвечаным падзеям мінулай вясны.

Тым часам у Горадні быў затрыманы кіраўнік гарадзенскай філіі “Маладога фронту” Андрусь Фамін — студэнт чацьвертага курсу мэдычнага ўнівэрсытэту. Дзяжурны Ленінскага райаддзелу міліцыі капітан Стасюкевіч пацьвердзіў Радыё Свабода, што Андрусь Фамін знаходзіцца ў РАУС, куды дастаўлены “за адміністрацыйнае правапарушэньне”. Супрацоўнікі міліцыі таксама паведамілі, што ў хуткім часе ён будзе дастаўлены ў суд.

Моладзевыя актывісты лічаць гэта пачаткам прэвэнтыўных затрыманьняў напярэдадні першай вясновай вулічнай акцыі моладзі.
XS
SM
MD
LG