Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігара Банцара часова адпусьцілі — да адваката


Сяргей Астраўцоў, Горадня Ігара Банцара даставілі сёньня ў Ленінскі раённы суд Горадні. Ён папрасіў магчымасьць мець адваката, і судзьдзя Натальля Козел задаволіла хадайніцтва. Яна сказала, што адпусьціць яго, каб ён змог падпісаць дамову з адвакатам, і выпіша яму позву ў суд на 14.30.

Аднак замест гэтага міліцыянты забралі Ігара назад у Ленінскі РУУС. У міліцыі яго падтрымалі і адпусьцілі, каб ён скантактаваўся з адвакатам. Ігар сказаў, што хоча таксама пасьпець трапіць дахаты, паколькі ня еў цэлыя суткі.

Яго затрымалі ўчора і, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве, пасадзілі нанач у ізалятар часовага ўтрыманьня. Ігар Банцар друкуецца ў часопісе “Magazyn Polski na uchodzstwie”.

• Затрыманага гарадзенскага журналіста даставяць у Ленінскі раённы суд • Журналіста Ігара Банцара пасадзілі ў міліцэйскі ізалятар • Затрыманы журналіст часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG