Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскія ўлады забаранілі пікет да Дня Волі


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Сябры мясцовай суполкі БНФ “Адраджэньне” падавалі заяўку на правядзеньне пікету да Дня Волі на 24 сакавіка. Са словаў кіраўніка суполкі Івана Шэгі, сёньня ўлады адмовілі ініцыятарам пікету.

Чыноўнікі матывуюць адмову тым, што заяўка пададзена з парушэньнем заканадаўства: у ёй нічога не сказана пра аплату паслуг міліцыі, якая павінна сачыць за парадкам падчас пікету, а таксама аплату камунальным службам, якія маюць пасьля яго правядзеньня прыбіраць тэрыторыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG