Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хацелася б быць аптымістам, але ніяк не выходзіць”


Міхал Карневіч, Горадня Мінуў год пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Карэспандэнт Свабоды пытаўся ў мінакоў на вуліцах Горадні: “Як зьмянілася ваша жыцьцё за гэты год?”

Слухаць



Спадар: “Думаю, што нейкіх станоўчых вынікаў не назіраецца, жыцьцё застаецца такім самым, праблемы й сацыяльныя, і эканамічныя, і іншыя застаюцца з намі. Таму я якіх-кольвек зьменаў не заўважаю. Хацелася б быць аптымістам, але ніяк не даводзіцца на сёньняшні дзень...”

Хлопец: “Дзякуй, добра жывем”.

Хлопец: “А я не тутэйшы, мне ўсё роўна”.

Хлопец: “Я студэнт, нічога ў жыцьці не зьмянілася — як было, так і ёсьць, ня горш, ня лепш”.

Спадар: “Як было, так і засталося, пэнсія павялічылася, у крамах усё ёсьць, за кватэру плацім тое самае амаль, хіба трошкі болей — але гэта нязначна”.

Спадарыня: “Ой, жыцьцё... Вы ведаеце, усё вельмі дарагое, вельмі дарагое. Жыцьцё, здаецца, спакойнае, але ўсё вельмі дорага”.

Спадар: “Зьмянілася ў добрым кірунку: атрымаў кватэру ад яго, дастаю грошы на дзяцей ад яго. Добра жывецца, добра”.

Студэнткі: “Ніяк не зьмянілася, усё так і застаецца, як і было”.

Спадар: “Натуральна, што з кожным днём становіцца жыць цяжэй і цяжэй, узровень жыцьця заўважна паніжаецца, не відаць нічога і ў пэрспэктыве. Што тут скажаш ад такога жыцьця...”

Спадар: “Нашмат лепш. Адзінае, што вельмі дрэнна працуюць ЖЭСы. Мы зьвярталіся са скаргамі, каб зьменшыць ацяпленьне. Было цёпла, а яны не зьмяншалі абагрэў у кватэрах, і нам даводзілася адчыняць вокны, паколькі высокая тэмпэратура трымалася. А пасьля яшчэ давялося плаціць вельмі дорага. А там, дзе каапэратыўныя дамы — там у два разы меней плацілі”.

Спадарыня: “Наша жыцьцё зьмянілася ў лепшы бок — атрымалі кватэру. Цяпер, праўда, я не працую, муж адзін зарабляе й на сям’ю, і на крэдыт, і на жыцьцё. Таму я асабіста задаволеная”.

Спадар: “Кошты за год падвысіліся, а заробак зьменшыўся. Што тут скажаш: вось так і жывем. Большасьць грошай ідзе на харчаваньне, а на астатнім даводзіцца эканоміць”.
XS
SM
MD
LG