Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйк на менскім “Тэрмаплясьце”


Ігар Карней, Менск Сёньня каля сотні рабочых менскага заводу “Тэрмапляст” запатрабавалі ад адміністрацыі прадпрыемства падвышэньня заробкаў. Як апавёў нашаму карэспандэнту адзін з удзельнікаў імправізаванага страйку, заробак кваліфікаванага работніка складае ў эквіваленце 200 даляраў, што пры цяперашнім ўзроўні коштаў саступае нават пэнсіям.

Суразмоўца апавёў, што раніцай ініцыятары размовы з кіраўніцтвам “Тэрмаплясту” патэлефанавалі на гэтак званую “гарачую лінію” тэлеканалу ОНТ, каб агучыць патрабаваньні да адміністрацыі ў прысутнасьці журналістаў. Аднак здымачная група да месца падзеяў так і не даехала.

Як сьведчаць у адміністрацыі “Тэрмаплясту”, канвэер прадпрыемства ў зьвязку з надзвычайным здарэньнем не спыняўся.
XS
SM
MD
LG