Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Украіны заўтра прыедзе ў Менск


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму радыё стала вядома сёньня ад аднаго з украінскіх дыпляматаў. Ён сказаў, што новага кіраўніка дыпмісіі Ігара Ліхавога чакаюць у Менску 20 сакавіка.

Перад прызначэньнем у Беларусь спадар Ліхавы кіраваў службай захаваньня нацыянальнай культурнай спадчыны ў сакратарыяце прэзыдэнта Ўкраіны. А дагэтуль узначальваў міністэрства культуры.

Украінскія мэдыі называюць новага амбасадара чалавекам, блізкім да прэзыдэнта Юшчанкі. А адстаўку з пасады міністра зьвязваюць з крытыкай на ягоны адрас з боку прэм’ера Януковіча.

Папярэдні амбасадар Украіны ў Беларусі Віктар Налівайчанка быў вызвалены ад абавязкаў яшчэ 29 траўня 2006 году і вярнуўся на працу ў Кіеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG