Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вашынгтоне на адзін дзень зьявіцца Плошча Кастуся Каліноўскага


Радыё Свабода 25 сакавіка каля будынку амбасады Беларусі ў Вашынгтоне адбудзецца дэманстрацыя ў падтрымку беларускіх палітзьняволеных і дэмакратычных пераўтварэньняў у краіне. Арганізатарам акцыі выступіла грамадзянская ініцыятыва "Погляд". Паводле яе прадстаўнікоў, дэманстранты арганізуюць сімвалічную Плошчу Кастуся Каліноўскага -- знак салідарнасьці зь беларусамі, якія выйдуць у гэты дзень на вуліцы Менску, каб падтрымаць дэмакратычныя працэсы ў краіне.

Генэральнай рэпэтыцыяй акцыі можна лічыць дэманстрацыю, якая прайшла ля сьценаў амбасады Беларусі ў Вашынгтоне 16 сакавіка. Паводле словаў кіраўніка "Погляду" Хенры Джонсана, нягледзячы на дрэнныя ўмовы надвор''я - дождж і мокры сьнег, некалькі дэманстрантаў прыйшлі да будынку дыпмісіі і правялі традыцыйную акцыю "Дзень салідарнасці з Беларусьсю". Дарэчы, такія мерапрыемствы праводзяцца ў Вашынгтоне 16-га дня кожнага месяца, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG