Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руслан Быкаў: “19 сакавіка 2006 году ў лідэраў не было пляну “Б”


Радыё Свабода Пра 19 сакавіка 2006 году згадвае жыхар Менску Руслан Быкаў, які назіраў за выбарамі.

Руслан Быкаў: “Я быў вельмі натхнёны, калі пасьля назіраньня за выбарамі прыйшоў на плошчу і ўбачыў вельмі шмат людзей. Гэта быў гэткі эмацыянальны і патрыятычны моцны ўздым. Нешта гэткае нават у паветры было – сьнег зьнянацку, ды наагул надвор’е было злоснае – але гэта толькі надавала рашучасьці. Падымала баявы дух, дух супраціву.

Але ж некаторыя рэчы былі расчараваньнем: калі не было адпаведнага нармальнага гуку, прыкладам. Гэта ўсё было па-аматарску, вельмі неарганізавана. І– вельмі расчароўвала.

Ну, а наступным расчараваньнем стала, калі арганізатары ўсіх “адпусьцілі” дахаты. Калі я ішоў на плошчу, я цёпла апрануўся, узяў з сабою чатыры пары шкарпэтак. Я ішоў, каб стаяць, я нікуды не зьбіраўся сыходзіць – да перамогі. Нават мая матуля, калі я вярнуўся, зьдзівілася: “Вас што, разагналі”?

Адбылося, што менавіта ЛІДЭРЫ нам сказалі ісьці дадому. Большасьць людзей, якія былі побач са мной, былі моцна гэтым расчараваныя. Выглядала, што арганізатары разьлічвалі менавіта на паразу, на тое, што ўсіх разгоняць, нічога не атрымаецца… І ў іх не было пляну “Б”…

Вось гэта і сталася найбольш моцным уражаньнем ад 19 сакавіка 2006 году. Атрымалася, што мы самі ня ведаем, што рабіць нам з уласным посьпехам”.
XS
SM
MD
LG