Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя спрабавала перапісаць тых, хто глядзеў фільм “Плошча”


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня а 18-й гадзіне ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Горадні для ўсіх жадаючых дэманстраваўся фільм Юры Хашчавацкага “Плошча”. Плянавалася, што перад гледачамі выступіць сам рэжысёр. Аднак арганізатары аб’явілі, што Хашчавацкі захварэў і ня здолеў наведаць Горадню.

У самым пачатку сэанса ў офіс завіталі трох міліцыянтаў і запатрабавалі арганізатараў правесьці праверку дакументаў ва ўсіх прысутных. Маўляў, яны атрымалі ананімнае тэлефанаваньне, з чаго даведаліся, што, быццам, у гэтым офісе знаходзіцца небясьпечны злачынца па прозьвішчу Літвінаў.

Арганізатары прапанавалі міліцыянтам спраўдзіць дакументы пасьля прагляду кінафільма. Адзін лейтэнант усё ж увайшоў залю й пачаў патрабаваць у людзей дакументы перапісваючы іх прозьвішчы на паперу, але хутка чамусьці скончыў свой занятак. Міліцэйская машына побач з офісам АГП дзяжурыла да тае пары, пакуль усе не разышліся. Затрыманых не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG