Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы журналіст часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie”


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні ў Ленінскі РАУС быў дастаўлены Ігар Банцар — журналіст часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie”. Дзяжурны райадзелу сказаў нашаму Радыё, што пакуль ня мае пратаколу, таму ня можа назваць прычыну затрыманьня.

Галоўны рэдактар часопісу Андрэй Пачобут зазначае, што Ігар Банцар ніякай дзейнасьцю, апроч журналісцкай, не займаецца. Рэдактар не выключае магчымасьці, што ўвагу міліцыі маглі прыцягнуць вострыя публікацыі Ігара ў апошніх нумарах “Magazyna…”, што датычылі дзейнасьці праўладнага Саюзу палякаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG