Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля ўправы Партыі БНФ – некалькі дзесяткаў байцоў спэцназу


Любоў Лунёва, Менск Каля ўправы Партыі БНФ знаходзяцца некалькі дзесяткаў байцоў спэцназу міліцыі ў цывільным, а таксама кіраўніцтва міліцыі Савецкага раёну Менску. А 12 гадзіне лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч мае намер правесьці тут сустрэчу з моладзевымі актывістамі.

Мастак Аляксей Марачкін прывёз на ўправу палітычныя плякаты на выставу сваіх работ. Міліцыянты перапісалі нумары яго машыны. Пра кожны крок яны паведамляюць свайму кіраўніцтву па рацыі. Міліцыянты фіксуюць усіх, хто заходзіць і выходзіць з управы. На скрыжаньні праспэкту Машэрава і вуліцы Чырвонай стаяць 4 чалавекі ў цывільным, столькі ж каля Акадэміі МУС. Яшчэ некалькі чалавек вядуць назіраньне за ўправай з аўтамабіляў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG