Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах адбыўся мітынг прадпрымальнікаў


Радыё Свабода Дробныя прадпрымальнікі, якія працуюць на Баранавіцкім рынку, сабраліся сёньня насупраць будынку адміністрацыі рынку й падаткавай інспэкцыі на стыхійны мітынг. Гандляры патрабавалі адмяніць прэзыдэнцкі указ №760, паводле якога індывідуальным прадпрымальнікам забаронена наймаць на працу несваякоў.

Супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным, якія прысутнічалі на месцы правядзеньня мітынгу, патрабавалі, каб прадпрымальнікі спынілі сваю акцыю ды разышліся. Яны прапанавалі абраць дэлегатаў і накіраваць іх на перамовы ў адміністрацыю рынку й падаткавую інспэкцыю.

Прадпрымальнікаў не задаволіла такое разьвіцьцё падзеяў, і яны паабяцалі, што найбліжэйшым часам зноў зьбяруцца на мітынг. Свае патрабаваньні яны выклалі на паперы.
XS
SM
MD
LG