Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пружанскім раёне пахавалі мясцовага жыхара, застрэленага міліцыянтам


Радыё Свабода Сёньня ў паселішчы Ружаны, што на Берасьцейшчыне, пахавалі работніка мясцовых электрасетак Уладзімера Маўчуна, які 14 сакавіка быў застрэлены супрацоўнікам міліцыі.

Адзіным сьведкам здарэньня, якое адбылося каля фэрмы ў вёсцы Галоўчыцы Пружанскага раёну, ёсьць сын загіблага – Ігар Маўчун. Паводле ягоных словаў, сваякі з гэтай вёскі выклікалі бацьку, каб пазычыць грошай. У той момант, калі 55-гадовы Ўладзімер Маўчун пайшоў да сваякоў, да машыны наблізіўся чалавек у цёмнай вопратцы, які трымаў у руках пісталет. Ён назваўся супрацоўнікам АМАПу і загадаў сыну спадара Маўчуна заставацца ў машыне. Калі да аўтамабіля вярнуўся Ўладзімер Маўчун, паміж ім і міліцыянтам пачалася спрэчка, а пасьля адбыўся стрэл.

У Ружанскім шпіталі, куды прывезьлі Ўладзімера Маўчуна, лекары канстатавалі ягоную сьмерць. Амаль праз шэсьць гадзінаў быў затрыманы і той, хто стрэліў: ім аказаўся супрацоўнік упраўленьня унутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму. Гэта пакуль адзіны факт, які згадзіліся падцьвердзіць кіраўнікі берасьцейскай міліцыі. Абставіны здарэньня высьвятляе пракуратура Пружанскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG