Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: пераможцы маладзёвага літаратурнага конкурсу паедуць у Ляўкі


Радыё Свабода Віцебскае абласное аддзяленьне “Саюза беларускіх пісьменьнікаў” абвясьціла конкурс да 125-х угодкаў Я.Купалы і Я.Коласа.

Згодна з умовамі, гэта конкурс маладзёвы – у ім могуць узяць удзел асобы да 30 гадоў, якія падрыхтуюць і дашлюць да 5-ці вершаў, прысьвечаных нацыянальнай тэматыцы. Літаратурныя творы журы будзе прымаць да 15 чэрвеня, а вынікі конкурсу будуць падведзеныя і агалошаныя на пачатку ліпеня.

Старшыня аддзялення СБП Франц Сіўко распавёў, што для пераможцаў ужо рыхтуюцца прызы – нягледзячы на тое, што недзяржаўная пісьменьніцкая арганізацыя не атрымлівае аніякага фінансаваньня з боку ўладаў. У праватнасьці, для маладых паэтаў заплянавана экскурсія ў Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік – у вёску Ляўкі на Аршаншчыне, дзе з чэрвеня 1935 па чэрвень 1941 году жыў і працаваў народны паэт Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG