Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР выказала абурэньне ператрусам у офісе “Бацькаўшчыны”


Радыё Свабода, Прага Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказала абурэньне ператрусам, які супрацоўнікі КДБ учынілі ў мінулую пятніцу ў офісе Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.

“Ператрус ў офісе арганізацыі, якая аб’ядноўвае беларусаў розных краінаў і канфіскацыя кніг, выдадзеных па-за межамі Беларусі і прысьвечаных эпізодам нацыянальнай гісторыі, выяўляе сапраўднае стаўленьне лукашэнкаўскага рэжыму да беларускай дыяспары і да нацыянальнага Адраджэньня”, -- гаворыцца ў зяве Рады БНР.
XS
SM
MD
LG