Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гарачы тыдзень беларускіх падзеяў” у Эўропе: помнікам зноў завяжуць раты


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Польшчы і Эўропе пачынаецца “гарачы тыдзень беларускіх падзеяў” – культурных і палітычных, якія прымеркаваныя да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Беларускі тыдзень пачнецца ад шэрагу культурніцкіх падзеяў – суботняга канцэрту Аляксандра Памідорава ў Варшаве, у нядзелю адбудуцца паказы дакумэнтальных фільмаў зь Беларусі і польскіх пра Беларусь – “Пляц Каліноўскага”, “Урок беларускай”, сустрэчы з рэжысэрамі, выставы здымкаў зь Беларусі.

Між тым у начы зь нядзелі на панядзелак у Польшчы і іншых эўрапейскіх краінах з ініцыятывы Маладых эўрапейскіх кансэрватараў другі раз адбудзецца акцыя “Дай голас беларусам”. Яе ўдзельнікі зь дзесяткаў гарадоў Эўропы завяжуць вусны помнікам, што стаяць у іхных гарадах, і павесяць на іх плякаты з патрабаваньнем свабоды слова ў Беларусі.

У нядзелю, 25 сакавіка – кульмінацыя беларускага тыдня ў Польшчы – вялізны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю на Замкавым пляцы ў Варшаве.

Адзін з арганізатараў канцэрту Куба Міхалоўскі сказаў нашаму радыё:

“Там выступяць зоркі польскай музыкі, і гэта будзе канцэрт у рытме “рэгі” – музыкі міру. Мы ня хочам, каб гэта быў сумны канцэрт, ня хочам гаварыць пра тое, як дрэнна, але пра тое, як можа быць добра”.




Акцыя, падобная да заплянаванай летась, адбылася ў гарадох Эўропы год таму (надпісы па-фінску і па-швэдзку на помніку ў Хэльсынках: “Дайце голас народу Беларусі”)


Тая ж акцыя ў Брусэлі...


...і ў Падуі
XS
SM
MD
LG