Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкага актывіста затрымалі на пераходзе “Брузгі”


Радыё Свабода Сёньня ўначы на пераходзе “Брузгі” на польска-беларускай мяжы быў затрыманы наваполацкі актывіст Аляксей Трубкін. Пры гэтым быў учынены агляд ягоных асабістых рэчаў і канфіскаваныя 2 кнігі і 3 электронных дыскі. Работнікі пераходу дапыталі Аляксея Трубкіна і пасьля чатырох гадзінаў затрыманьня адпусьцілі.

Аляксей Трубкін вучыцца па праграме Каліноўскага на філялягічным факультэце Беластоцкага ўнівэрсытэту. 23 сьнежня летась, калі ён ехаў дадому на калядныя вакацыі, яго таксама затрымалі на тым жа пераходзе і канфіскавалі асабістыя рэчы й новы кампутар, які Аляксей набыў у Польшчы за ўласныя грошы. Актывіст пісаў лісты ў адпаведныя інстанцыі, спрабуючы вярнуць кампутар, аднак яго звароты не далі плёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG