Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні адбылася акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі


Радыё Свабода У Вільні 16 сакавіка адбылася акцыя з нагоды салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі і сем’ямі зьніклых палітыкаў.

Як паведамляе БелаПАН, да беларускай амбасады прыйшлі маладыя актывісты дэмакратычнага руху з партрэтамі Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, Генадзя Карпенкі, а таксама Аляксандра Казуліна, Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Дзяніса Дзянісава і Мікалая Аўтуховіча. Прысутныя запалілі сьвечкі. На завяршэньне акцыі маладыя людзі перадалі партрэты прадстаўніку дыпляматычнага прадстаўніцтва і патлумачылі сэнс акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG