Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве і Бабруйску адзначылі Дзень салідарнасьці


Радыё Свабода У Магілёве Дзень салідарнасьці адзначылі запальваньнем традыцыйных сьвечак памяці.

Актывісты незарэгістраваных моладзевых арганізацыяў з запаленымі сьвечкамі прайшлі цэнтральнымі вуліцамі гораду. На завяршэньне ўдзельнікі акцыі зладзілі ланцуг неабыякавых людзей перад будынкам Магілёўскага гарвыканкаму.

У Бабруйску актывісты сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ўтварылі ланцуг неабыякавых людзей на традыцыйным для Дня салідарнасьці месцы – капліцы перад Менскімі могілкамі. Прыблізна праз гадзіну пад’ехалі міліцыянты, якія вымусілі актывістаў спыніць акцыю.

І ў Магілёве і Бабруйску сакавіцкі Дзень салідарнасьці абышоўся без затрыманьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG