Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прапануе чарнаморска-балтыйскі аўтабан


Радыё Свабода Украінскі міністр транспарту й сувязі Мікалай Рудзькоўскі прапанаваў злучыць чарнаморскія й балтыйскія парты сучасным аўтабанам. Пра гэта спадар Рудзькоўскі заявіў у Гомелі на прэсавай канферэнцыі пасьля сустрэчы са сваім беларускім калегам Уладзімірам Сасноўскім.

Міністры абмяркоўвалі пэрспэктывы супрацоўніцтва ў cфэры ўнутранага воднага, чыгуначнага транспарту й міжнародных аўтамабільных перавозак. Аўтабан дасьць магчымасьць павялічыць грузапаток ня менш, як у дзесяць разоў.

Паводле Рудзькоўскага, цягам бліжэйшых пяці гадоў ва Украіне будзе пабудавана звыш пяці тысяч кілямэтраў аўтабанаў -- падобных таму, які зьвязвае цяпер Адэсу й Кіеў. Сучасную хуткасную аўтамагістраль украінцы наважаны дабудаваць да беларускай мяжы.

Пры актыўным удзеле ў праекце Беларусі, Літвы й Расеі аўтабан можна працягнуць да Санкт-Пецярбургу і такім чынам злучыць чарнаморскія й балтыйскія парты яшчэ і аўтамабільным транспартам.
XS
SM
MD
LG