Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>У офісе "Бацькаўшчыны" сканфіскавалі болей за тысячу кніжак</B>


Любоў Лунёва, Менск У 20.15 завяршыўся ператрус у офісе грамадзкай арганізацыі “Бацькаўшчына”. Ён працягваўся тры гадзіны. Супрацоўнікі КДБ прагледзелі ўсе рэчы і забралі больш за 1000 асобнікаў кніжак Зьмітра Касмовіча, Юрыя Туронка і Юркі Віцьбіча.

У офісе ў часе ператрусу прысутнічала намесьніца старшыні грамадзкага аб’яднаньня Ніна Шыдлоўская. Яна выказала Радыё Свабода сваё меркаваньне,што супрацоўнікі КДБ шукалі інфармацыйныя ўлёткі, якія распаўсюджваюцца ў Менску і рэгіёнах напярэдадні акцыі 25 сакавіка.

Адзін з супрацоўнікаў КДБ раіўся са сваім начальствам, ці забіраць кампутар. Яму патлумачылі, што арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная і таму рабіць гэтага ня варта.

“Бацькаўшчына” судзіцца з гарадзкімі ўладамі, якія скасавалі доўгатэрміновую дамову на арэнду офісу на вуліцы Рэвалюцыйная.
XS
SM
MD
LG