Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацьверджаны сьпіс дакумэнтаў на Кангрэс дэмсілаў


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ўвечары сябры пагадняльнай камісіі аднагалосна ўхвалілі сьпіс дакумэнтаў, якія павінны разглядацца на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Гэта -- стратэгія аб’яднанай апазыцыі, асноўныя кірункі яе дзейнасьці, малая Канстытуцыя, паводле якой будзе жыць Беларусь пасьля зьмены цяперашняй улады, а таксама эканамічная плятформа аб’яднаных дэмсілаў.

На думку сяброў камісіі, Кангрэс таксама павінен разгледзіць звароты да грамадзянаў Беларусі, да ўладаў і да міжнароднай супольнасьці. За гэтае рашэньне галасавалі і прадстаўнікі Аляксандра Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG