Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Некалькі маладафронтаўцаў былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ


Любоў Лунёва, Менск Сёньня адвячоркам супрацоўнікі КДБ затрымалі на вуліцы актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Сярод затрыманых -- Барыс Гарэцкі, Валер Мацкевіч і трое сяброў арганізацыі. У хлопцаў забралі сумкі і перагледзелі там усе рэчы. Разам з Барысам была ягоная маці. Яна заявіла міліцыянтам, што будзе выступаць сьведкай і падасьць заяву, калі тыя складуць пратаколы на юнакоў аб тым, што яны нібыта нецэнзурна лаяліся. Праз некалькі хвілінаў маладафронтаўцаў адпусьцілі.

Барыс Гарэцкі адзначыў, што паўтараецца мінулагодняя сытуацыя, калі некалькі дзесяткаў маладых людзей трапілі за краты прэвэнтыўна напярэдадні буйной акцыі апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG