Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя рыхтуецца да акцыяў апазыцыі ў Менску 25 сакавіка


Радыё Свабода “Усё будзе адэкватна тым падзеям, што будуць разгортвацца”, -- заявіў БелаПАН намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі – камандуючы ўнутранымі войскамі генэрал-маёр Валеры Гайдукевіч.

Аднак, паводле Агенцтва, Гайдукевіч заўважыў, што “калёны тэхнікі ў горад ня пойдуць”, але падразьдзяленьні ўнутраных войскаў гатовы выканаць задачы ў падтрыманьні грамадзкага парадку ў сталіцы.

Заяўка апазыцыі на сьвяточны мітынг, прысьвечаны Дню Волі, знаходзіцца на разглядзе ў Менгарвыканкаме.
XS
SM
MD
LG