Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пачало ператрус у офісе “Бацькаўшчыны”


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі КДБ у 17.15 пачалі ператрус у офісе грамадзкай арганізацыі “Бацькаўшчына”. Сябрам арганізацыі не паведамляюць, на якой падставе робіцца ператрус.

У офісе прысутнічаюць чатыры чалавекі, сярод якіх Ніна Шыдлоўская. Сябрам “Бацькаўшчыны” не даюць выходзіць на вуліцу й карыстацца тэлефонам. Але Ніна Шыдлоўская здолела паведаміць “Свабодзе”, што апэратыўнікі праглядаюць усе друкаваныя матэрыялы, якіх шмат у офісе. Іх цікавяць тэчкі з дакумэнтацыяй.

Сябры арганізацыі доўгі час судзяцца з гарадзкімі ўладамі, якія скасавалі зь імі дамову на арэнду офісу на вуліцы Рэвалюцыйнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG