Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што не задавальняе менчукоў у Канстытуцыі?


Радыё Свабода Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь за трынаццаць гадоў дзейнайсьці, ад сакавіка 1994 году, двойчы была перагледжаная. Папраўкі ў Асноўны закон краіны былі зробленыя ў 1996 і 2004 гадах. Што б вы прапанавалі зьмяніць у Канстытуцыі, што ў ёй вас не задавальняе?

Слухаць:



Спадар: “У Канстытуцыю? Ня ведаю, я не спэцыяліст у гэтым. Магчыма, вярнуць тую, якая была ў 1994 годзе”.

Спадарыня: “У прынцыпе такая, якая ёсьць, калі б яна цалкам за людзей стаяла, то і добра было б. Няхай бы вось тое, што ёсьць, выконвалася, бо часта толькі на паперы, а да людзей не даходзіць”.

Карэспандэнтка: “Ці хацелі б вы нейкіх зьменаў у Канстытуцыі?”

Юначкі: “Не, ня хочам. Нічога ня хочам. Усё добра”.

Юнак: “Першая зьмена, якую б я адмяніў, гэта расейская мова ў якасьці дзяржаўнай. Я добра да яе стаўлюся, сам на ёй размаўляю, але ў якасьці дзяржаўнай трэба пакінуць толькі беларускую”.

Спадарыня: “У гэтай сытуацыі я б унесла зьмены адносна ўлады аднаго чалавека. І канечне ж, абмежавала б тэрмін знаходжаньня пры ўладзе пэўным пэрыядам, як у Расеі і іншых краінах. Ну два-тры тэрміны — але ж не навекі”.

Спадар: “Я мог бы прывесьці некалькі гістарычных прыкладаў, калі Канстытуцыю вельмі хутка зьмянялі — і што з таго атрымалася. Так што я лічу, што яна павінна прымацца не на хапок, а ўлічваючы ўсе гістарычныя абставіны. Каб гэта была Канстытуцыя беларускага народу, а ня проста Канстытуцыя беларускага грамадзтва”.

Карэспандэнтка: “Ці хацелі б вы нейкіх зьменаў у Канстытуцыі і якіх?”

Юнак: “Я апошнія зьмены скасаваў бы. Я не падзяляю меркаваньня, што прэзыдэнт можа выбірацца больш разоў, чым гэта прадугледжвала Канстытуцыя. Спадзяюся, што гэтае пытаньне ўсё ж вырашыцца”.

Юнак: “Адмяніць зьмяненьні, калі наш адзіны і магутны дазволіў сабе неабходную колькасьць разоў займаць пасаду прэзыдэнта. Гэта самае страшэннае. І, безумоўна, я лічу неразумнай зьмену 1996 году адносна таго, што прэзыдэнт не павінен даваць справаздачу пра тое, як ён скарыстоўвае бюджэтныя сродкі. Гэта самыя неразумныя зьмены, якія адбыліся”.

Юнак: “На мой погляд, тое, што было ў 1994 годзе, было самым дэмакратычным. Тое, што адбылося пасьля, незаконна. Таму неабходна зьмены ўносіць”.
XS
SM
MD
LG