Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Юшчанка заклікае эўрапейцаў да дыялёгу з Беларусьсю


Радыё Свабода Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заклікае эўрапейскую супольнасьць весьці дыялёг з Беларусьсю. Як перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН, пра гэта ўкраінскі кіраўнік заявіў у Капэнгагене, выступаючы ў парлямэнце перад сябрамі дацкага таварыства замежнай палітыкі, прадстаўнікамі палітычных і грамадзкіх колаў Даніі, дыпляматычнага корпусу і СМІ.

Віктар Юшчанка падкрэсьліў, што Украіна салідарная з палітычнай пазыцыяй Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. У той жа час як сусед Беларусі Украіна просіць улічыць шэраг абставінаў.

“Мы зыходзім з таго, што Беларусь павінна даць сыгнал сусьветнай супольнасьці, што яна рэагуе на сфармаваныя эўрапейскай дэмакратыяй сыгналы адносны сытуацыі з Беларусьсю. І гэтую працу Украіна праводзіць як сусед”, падкрэсьліў прэзыдэнт Юшчанка.

Ён выказаў перакананьне, што татальная ізаляцыя Беларусі перашкаджае дэмакратычным працэсам у гэтай дзяржаве. “Беларусь ня мае патрэбы ў адвакаце, але мы як суседзі зацікаўленыя ў тым, каб вярнуць Беларусь да дыялёгу з Эўропай, сказаў Віктар Юшчанка.

Ён паведаміў, што плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і будзе абмяркоўваць двухбаковыя дачыненьні такім чынам, каб яны ішлі на карысьць дэмакратыі і нармальнаму існаваньню з Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG