Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старая Вільня ў Менску


Ганна Соўсь, Менск Літоўская амбасада ў Беларусі прэзэнтуе выставу знакамітага фатографа Кястуціса Стошкуса “Вільня. Фатаграфіі старога гораду”.

Кястуціс Стошкус ад 1994 году, працуючы ў Літоўскім нацыянальным музэі, стала ўдзельнічае ў арганізацыі выданьняў і выставак старой фатаграфіі. У дыялёгу з гістарычнай фатаграфіяй сфармаваліся асноўныя аспэкты архітэктурнай фатаграфіі Стошкуса. Параўноўваючы гарадзкія пэйзажы сучасных і старых фатаграфій, мастак нібыта падказвае, што захавалася, і што назаўсёды ўжо згублена. Паказваючы цяперашні стан помнікаў, ён папярэджвае пра тое, што заўтра можа назаўсёды зьнікнуць.

У архітэктурную фатаграфію Стошкус не ўводзіць штодзённыя здарэньні. Для аўтара больш важны сам стары горад, а не яго зьменлівыя жыхары. Людзі на ягоных фотаздымках зьяўляюцца рэдка, тым самым паказваючы маштаб помнікаў. Будынкі ён звычайна фатаграфуе з мінімальнай адлегласьці, стоячы крыху ў баку. Такім чынам, фатограф падкрэсьлівае аб’ём будынку, канструкцыі і дэталі дэкору, а таксама стварае ўражаньне прасторы.

Дзейнасьць Кястуціса Стошкуса разнастайная. Ён папулярызуе архітэктуру Вільні, працы больш раньніх фатографаў і сучасных мастакоў, паведамляе прэсавая служба амбасады Літвы ў Беларусі.

Фотавыстава Кястуціса Стошкуса “Вільня. Фатаграфіі старога гораду”. адкрыецца 21 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы.



Могілкі бэрнандынцаў(1996)



Сьвятаянская званіца
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG