Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гомельская праўда" папрасіла прабачэння ў апазыцыянэра


Радыё Свабода Абласная газэта "Гомельская праўда" папрасіла прабачэньня ў старшыні Гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб''яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына і ягонай сям''і.

Нагадаем, рашэньне аб апублікаваньні абвяржэньня было прынятае судом Чыгуначнага раёну абласнога цэнтру. У нумары за 15 сакавіка на шостай старонцы газэты, паміж блёкамі віншаваньняў і рэклямы, апублікавана інфармацыя, у якой сказана, што некаторыя сьцьвярджэньні аўтара публікацыі "А вы, сябры, як ні сядайце" ў нумары за 16 лістапада 2006 году Пятра Кузьміна зьяўляюцца ягонай ўласнай думкай. У прыватнасьці, зазначана ў абвяржэньні, уласным меркаваньнем аўтара зьяўляецца сьцьвярджэньне аб тым, што "ніхто з шараговых сяброў дэмакратычных арганізацый ня можа дазволіць сабе той раскошы, якую маюць іх лідэры".

У абвяржэньні таксама зазначана, што лідэр гарадзкой арганізацыі АГП і яго жонка былі названыя "фактычна бамжамі", у той час як яны больш за дзесяць гадоў пражываюць у кватэры сястры, але ня маюць прапіскі. У канцы аўтар артыкулу Пётар Кузьмін і рэдакцыя газэты папрасілі ў А.Толчына і яго сям''і прабачэньня.

"Супрацоўнікі "Гомельскай праўды" не прытрымліваюцца ня толькі закону аб СМІ, але і кодэксу прафэсійнай этыкі журналістаў", - заявіў А.Толчын, камэнтуючы БелаПАН публікацыю ў газэце, якую выданьне мусіла абвергнуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG