Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі ацаніў справаздачу ЗША аб правах чалавека


Радыё Свабода "Злучаныя Штаты Амэрыкі ня маюць ані маральнага, ані палітычнага права на падрыхтоўку справаздачаў аб парушэньнях правоў чалавека ў сьвеце", - заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.

Ён падкрэсьліў, што не існуе ніякага міжнароднага рашэньня, якое б ўпаўнаважыла ЗША на падрыхтоўку дакумэнтаў такога кшталту. Апроч таго, паводле Андрэя Папова, сама Амэрыка “далёкая ад ідэалу ў сфэры выкананьня правоў чалавека”.

Прэсавы сакратар беларускага МЗС дадаў таксама, што Кітай рыхтуе штогадовыя справаздачы аб парушэньнях правоў чалавека ў ЗША. "Чаму ўвогуле Беларусь, як сувэрэнная дзяржава павінна рэагаваць на дакумэнты, падрыхтаваныя іншай краінай”, сказаў прадстаўнік МЗС Беларусі, паведамляе БелТА.

Гл. таксама • Дзярждэпартамэнт ЗША сёньня апублікаваў чарговую справаздачу аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG