Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад экранізацыі Уэльбэка празь “Лябірынт” да “Мёртвых дачок"


Кінаагляд Максіма Жбанкова Слухаць: <embed src="http://realaudio.rferl.org/be/video_contest/mp3player.swf" width="300" height="20" bgcolor="#FFFFFF" type="application/x-shockwave-flash" pluginspage="http://www.macromedia.com/go/getflashplayer" flashvars="file=http://realaudio.rferl.org/be/2007/mar/zhba0315kino.mp3&showdigits=true&autostart=false" />

«Мёртвыя дочкі»

На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер – не самая камфортная прапанова для шараговага гледача. Але сапраўдныя кінаманы цудоўна памятаюць, як пару гад таму прагрымеў «Deadline» - дэбютная праца рэжысэра Паўла Румінава. За гэты час Румінаў пасталеў, нахапаўся тэхнічных ведаў. І зрабіў кіно выкшталцонае і бязлітаснае.

Фільм Румінава трэба разглядаць па кадрыкам, а мантажным ходам пазайздросьціць і Галівуд. Выдатна зробленая маскоўская готыка, нашмат лепшая за усялякія «начныя дазоры». «Мёртвыя дочкі» - вельмі тэхнічнае кіно. Але за гэтай жудаснай прыгажосьцю зусім ня бачна жывых людзей. Маладыя героі нібыта зьбеглі з рэклямы піва «Баброў». А тых самых мёртвых дачок так і не убачыў ніхто – ні гаротныя масквічы, ні менскі глядач.

«Элемэнтарныя часьцінкі»

Галоўнае адмоўнае ўражаньне – нямецкі фільм «Элемэнтарныя часьцінкі». Кінавэрсія славутай кніжкі Мішэля Уэльбэка абяцала інтэлектуальную прыгоду ў сымпатычнай кампаніі Морыца Бляйбтроя і Франкі Патэнтэ. Аднак у рэжысёра Оскара Ролера атрымалася сьціплая побытавая драма. Праблема «Элемэнтарных часьцінак» ў тым, што фільм імкнецца дэталёва пераказаць сюжэтныя хады рамана. І цалкам губляе ягоны глыбінны сэнс. Сцэнар напісаў сам Уэльбэк. Але гэта менавіта той выпадак, калі аўтара варта было б далікатна паслаць на каву. Кіно атрымалася блёклае, маруднае і элемэнтарна нецікавае. А пра тое, што ў пасьпяховай Эўропе таксама ёсьць недарэкі і самотнікі, мы і так ведаем. І для гэтага зусім неабавязкова крэмзаць нядрэнную кніжку.

«Лябірынт»

А зараз -- мой асабісты выбар гэтага тыдня. На хвалі агульнага захапленьня «Лябірынтам фаўна» я нечакана згадаў іншы «Лябірынт». Той, што зрабіў калісьці славуты лялечны майстар Джым Хэнсан. У ягонай казачнай стужцы удзельнічаў сам Дэйвід Баўі. А таму часам здаецца, што глядзіш фантастычнае рок-шоў.

«Лябірынт» – гэта сапраўдны прарыў ў кінаіндустрыі. Хэнсан здолеў адбудаваць надзвычай пераканальную паралельную рэчаіснасьць з вельмі дзіўнымі і прыцягальнымі жыхарамі. Гэта кіно як мроя. Альбо мроя, якой пашчасьціла ператварыцца ў фільм. У любым выпадку, «Лябірынт» - гэта прыгода, зь якой немагчыма разьвітацца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG