Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У розных гарадох Беларусі працягваюцца допыты маладафронтаўцаў


Любоў Лунёва, Менск Чацьверты дзень у Менску і ў рэгіёнах дапытваюць сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Сьледчы Менскай пракуратуры Сяргей Грахоўскі дапытаў паўторна Зьмітра Хведарука і Барыса Гарэцкага як падазраваных у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

У Воршы сьледчыя КДБ дапыталі актывіста “Маладога фронту” Сержука Гумінскага як сьведку. Некалькіх чалавек дапыталі ў Баранавічах, Горадні, Бярэзіне і Нясьвіжы.

Маладафронтаўцы лічаць, што сёньня прайшлі апошнія допыты ў крымінальнай справе супраць “Маладога фронту”.

Нагадаем, 4 лютага байцы спэцназу міліцыі затрымалі 28 актывістаў падчас паседжаньня цэнтральнай рады арганізацыі. Алег Корбан і Зьміцер Хведарук трое сутак правялі ў сьледчым ізалятары КДБ.

Днямі ў крымінальнай справе падазраваных паболела. Моладзевыя актывісты лічаць, што допыты — гэта спроба ўладаў запалохаць моладзь, якая пакуль ня ўдзельнічала ў вулічных акцыях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG