Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца затрымалі работнікі спэцкамэндатуры


Радыё Свабода Як паведаміла Тацяна Севярынец, маці палітыка, сёньня ў загадзя прызначаны час ёй не ўдалося зьвязацца з сынам па тэлефоне.

Датэлефанаваўшыся да лесаўчастку ў Алёшчы, яна даведалася, што ў часе працоўнае зьмены па Паўла прыйшла машына з Наваполацкай спэцкамэндатуры і што яго нібыта павезьлі ў Малое Сітна, дзе месьціцца інтэрнат "хімікаў".

Тацяна Севярынец некалькі разоў спрабавала тэлефанаваць у спэцкамэндатуру, але безвынікова: альбо лінія была занятая, альбо слухаўку ўвогуле ніхто ня браў. Мабільнай тэлефоннай сувязі з Малым Сітнам няма, таму пакуль не вядома, дзеля чаго Паўла забралі з працы і ці насамрэч павезьлі ў інтэрнат.

Бацькі мяркуюць, што сына альбо хочуць дапытаць у справе "Маладога фронту", альбо звышпільная ўвага да яго выкліканая набліжэньнем 25-га сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG