Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 1 мільярд 20 мільёнаў чалавек у сьвеце карыстаюцца Інтэрнэтам


Радыё Свабода Такая лічба прыведзеная ў “Дакладзе аб інфармацыйнай эканоміцы” ААН.

Паводле дакумэнту ААН, больш за ўсё карыстальнікаў сусьветным сецівам у ЗША – 200 мільёнаў, за імі – Кітай са 111 мільёнамі карыстальнікаў і Японія, дзе Інтэрнэтам карыстаюцца 85 мільёнаў чалавек.

Сярод краінаў СНД найбольш карыстальнікаў у Расеі – 21 мільён, за ёй – Украіна –4.5 мільёна і Беларусь, дзе Інтэрнэтам карыстаюцца 3 мільёны 400 тысячаў чалавек, больш за траціну ўсяго насельніцтва.

Разам з тым Беларусь трапляе і ў сьпіс краінаў, у якіх улады ўводзяць цэнзуру Інтэрнэту. Паводле міжнароднай арганізацыі “Рэпартэры бяз межаў”, краіны, якія ўводзяць розныя формы цэнзуры сусьветнага сеціва – гэта Беларусь, Бірма, Куба, , Эгіпэт, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Арабія, Сырыя, Таілянд, Туніс, Турэччына і Ўзбэкістан.

У Паўночнай Карэі Інтэрнэту няма наагул.

Цікава адзначыць, што сярод краінаў, якія практыкуюць цэнзуру Інтэрнэту, Беларусь мае самую вялікую долю насельніцтва, якое ім карыстаецца.
XS
SM
MD
LG